Купіць “Мову покерных жэстаў” Майка Каро |
Калі вы ўжо раней шукалі ў інтэрнэце якасную кнігу пра покер, то вам будзе знаёма назва кнігі Майка Каро “Мова покерных жэстаў” як адной з самых папулярных у свеце кніг пра покер. Яе нават паказваюць у адной з першых сцэн фільма “Шулеры” (як і “біблію покера” – Суперсістэму Дойла Брансана).
Mайк Каро, вядомы як “шалёны геній покера”, напісаў болей за трынаццаць кніг. На яго семінарах заўсёды шмат слухачоў, і шмат людзей чытаюць яго кнігі.
Кніга “Мова покерных жэстаў” пачынаецца з увядзення ў змест з тлумачэннем вядомых покерных табліц MCU Poker Charts. Пасля ўвядзення змест кнігі раздзелены на чатыры секцыі, якія апісваюць чатыры віды станаў, у якіх гульцы жэстыкулююць пры гульні.
Гэтыя чатыры раздзелы называюцца “Жэсты, якія сведчаць пра няўпэўнанасць”, “Прыёмы акцёраў”, “Некаторыя агульныя жэсты” і “Гукі жэстаў”. Усе віды жэстаў, згаданыя ў гэтых катэгорыяў, суправаджаюцца апісаннямі і фотаздымкамі, каб гулец ведаў, на што трэба звяртаць увагу за покерным сталом (і чаго не трэба рабіць).
У тэксце вы знойдзеце падрабязную інфармацыю пра катэгарызацыю покерных жэстаў і тлумачэнне таго, што яны значаць і што стымулюе гульцоў весці сябе такім чынам. Таксама прыводзяцца ацэнкі надзейнасці жэстаў, але, шчыра кажучы, мы не вельмі верым гэтым ацэнкам, а асабліва выказванням накшталт “гэты жэст надзейны на 97%”.
Кніга скончваецца абагульненнем усіх згаданых жэстаў і віктарынай для праверкі вашых ведаў. Гэтая віктарына – сапраўды добрая ідэя аўтара, якая яшчэ болей павялічвае эфектыўнасць кнігі.
Калі вы жадаеце паглыбіць веды пра покер і хаця б зрэдку гуляеце ў покер ужывую, мы вельмі рэкамендуем вам гэтую кнігу. За ўсю гісторыю покера вы амаль не знойдзеце іншых кніг пра покерныя жэсты, асабліва кніг, напісаных на ўзроўні “Мовы покерных жэстаў” Майка Каро.